У Чэхіі могуць зьнізіць з 15 да 10 гадоў мінімальны ўзрост, пры якім чалавек падлягае крымінальнаму перасьледу за забойства.
Пра гэта заявіла сёньня міністарка юстыцыі Чэхіі Даніэла Каваржава. Яна сустрэлася з мэрам мястэчка Кметынявэс ў навакольлі Прагі, дзе 6 гадоў таму 13-гадовы падлетак згвалціў і забіў дзяўчынку таго ж ўзросту. Пасьля знаходжаньня ў спэцыяльнай клініцы забойца ўжо выйшаў на волю.
Жыхары мястэчка склалі зварот да парляменту з патрабаваньнем знізіць мінімальны ўзрост крымінальнай адказнасці за цяжкія злачынствы. Пад зваротам падпісаліся больш за 400 тысяч грамадзян Чэхіі.
Дэпутаты парлямента маюць намер у хуткім часе разгледзець гэтае пытаньне.