Кандыдатку зьнялі з выбараў за сьвяткаваньне Дня Волі

Наста Азарка

Кандыдату ў дэпутаты Рудаўскага сельскага савету дэпутатаў ад “Маладой Беларусі” Настасьсі Азарцы паведамілі ў выбарчай камісіі, што яе кандыдатура зьнятая з выбараў.
Афіцыйнай прычынай стаўся яе ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі ў Менску 25 сакавіка.

На дадзены момант кіраўніцтва Гарадзейскага льнозаводу, дзе працуе Настасься Азарка, шукае падставы, каб не працягнуць зь ёй працоўны кантракт, – паведамляе прэс-служба “Маладой Беларусі”.