Украіна разьлічвае на новы кантракт з МВФ

Урад Украіны мяркуе цягам двух тыдняў падпісаць новы мэмарандум аб супрацоўніцтве з Міжнародным валютным фондам.

Як паведамляе агенцтва УНІАН, пра гэта паведаміў на сёньняшнім пасяджэньні ўраду прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў.

Ён таксама заявіў, што кіраўніцтва Расеі пагадзілася на перагляд умоваў газавага кантракту з Украінай.