Па якіх крытэрах можна выбраць адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Беларусі на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах? На гэтую тэму будуць сёньня дыскутаваць сябры прэзыдыюму Палітрады Аб'яднаных дэмсілаў Беларусі.
Свае меркаваньні прадставілі і сябры Рады беларускай інтэлігенцыі. Яны, дарэчы, ужо сустракаліся з некаторымі патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты: Андрэем Саньнікавым, Міколам Статкевічам, Аляксандрам Ярашуком, Аляксандрам Мілінкевічам, Сяргеем Калякіным.
Як ужо перадавала "Свабода", кіраўніцтва АДС схіляецца да правядзеньня праймэрыз.