Намесьнік дзяржсакратара ЗША па Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі Робэрт Блэйк прыбыў у Бішкек для сустрэчы з чальцамі часовага ўраду Кіргістану. Чакаецца, што тэмай перамоваў стане аказаньне Кіргістану гуманітарнай і іншай дапамогі, плянаваныя выбары ў краіне і ўмацаваньне дэмакратыі.
Адно з найважнейшых пытаньняў двухбаковых стасункаў паміж краінамі - статус авіябазы ў Манасе, якую Вашынгтон выкарыстоўвае як перавалачны пункт для дастаўкі грузаў і войскаў у Аўганістан.
Раней Белы дом паведаміў, што Блэйк не плянуе цягам гэтага візыту сустракацца з прэзыдэнтам Кіргістану Курманбэкам Бакіевым ці зь яго прадстаўнікамі.
Напярэдадні Бакіеў выказаў гатоўнасьць падаць у адстаўку, пры ўмове гарантыяў бясьпекі яму і яго сям'і.