Сусьветныя лідэры дасылаюць спачуваньні Польшчы

Сусьветныя лідэры дасылаюць спачуваньні Польшчы ў сувязі зь гібельлю Леха Качыньскага і высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў.

Спачуваньні выказалі прэзыдэнт ЗША, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі, прэзыдэнт Аўганістану, кіраўнікі Расеі, Францыі, Нямеччыны, прадстаўнікі НАТА.

Міністар замежных справаў Гішпаніі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, заявіў, што ЭЗ не пакіне Польшчу ў гэты цяжкі для яе момант.

Свае спачуваньні накіраваў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.