У Кіргізстане прыпыненае функцыянаваньне нацыянальнай банкаўскай сыстэмы

Часовы ўрад Кіргізстану прыпыніў функцыянаваньне нацыянальнай банкаўскай сыстэмы.

Кіраўнік апарату кіраўніка новага ўраду Эгіль Байсараў заявіў у інтэрвію агенцтву France-Presse, што ў дзяржавы амаль няма грошай, – сродкі кудысьці пераведзеныя. Па словах Байсарава, ёсьць засьцярогі, што банкі, якія кантралюе зрынуты прэзыдэнт Курманбэк Бакіеў, паспрабуюць перавесьці фонды за мяжу.