Снапкоў абяцае $500 сярэдняга заробку

Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў перакананы, што сярэдні заробак у Беларусі да канца 2010 года складзе 500 даляраў.

"У Мінэканомікі ў гэтым сумневаў няма",-- цытуе Снапкова Інтэрфакс.

Летась сярэдні заробак склаў 356 даляраў.

Рост сярэдняга заробка да 500 даляраў прадугледжаны прагнознымі паказчыкамі на 2010 год, зацьверджанымі А. Лукашэнкам.