Кіргіскія сілавыя структуры пакуль не падпарадкоўваюцца нікому

Лідэр партыі "Ата-Мэкен" Амурбэк Тэкебаеў выступіў у эфіры тэлеканалу ТРК "Мір", заявіўшы, што МУС Кіргізстану пакуль нікому не падпарадкоўваецца. Вайскоўцы, па яго словах, таксама трымаюць нэўтралітэт.

"Спадзяемся, што аўтарытэт генэрала Ісмаіла Ісакава, экс-міністра абароны, падзейнічае, і магчыма будзе навесці ў горадзе парадак", – цытуе Тэкебаева Інтэрфакс.

Генэрал Ісакаў адбываў васьмігадовае турэмнае зьняволеньне ў калёніі непадалёк ад Бішкеку. Сёньня група апазыцыянэраў вызваліла экс-міністра. Адміністрацыя калёніі, паводле іх словаў, дабраахвотна перадала ім экс-міністра.

Паведамляецца, што "народным дружыньнікам" раздаюць агнястрэльную зброю. "Мы асьцерагаемся правакацыяў і новага праліцьця крыві", – сказаў Тэкебаеў.