Міхаіла Казлова трымалі ў камэры з крымінальнікамі

Працягваецца вывучэньне матэрыялаў справы, якія прапанаваў пракурор Эьдар Сафараў у справе Мікалая Аўтуховіча. Ён агучыў ліст Аўтуховіча пра сваю галадоўку кіраўнікам Гарадзеншчыны, а таксама пратакол агляду знойдзенай зброі.

Адвакат Міхаіла Казлова Барыс Ляскоўскі паведаміў, што яго падабароннага перад паездкай у суд зьмясьцілі ў камэру з крымінальнікамі. Ён не выключае, што супраць Казлова могуць ужыць такім чынам нейкую правакацыю, каб ён зьмяніў паказаньні.