Амбасадар Францыі наведвае Віцебшчыну

Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры 7 і 8 красавіка знаходзіцца з працоўным візытам на Віцебшчыне.

Паводле прэсавай службы амбасады, "дадзеная паездка дазволіць азнаёміцца з сацыяльнымі, эканамічнымі і культурнымі асаблівасьцямі рэгіёну і будзе спрыяць умацаваньню франка-беларускага рэгіянальнага супрацоўніцтва".

Сёньня амбасадар сустрэнецца з кіраўніцтвам Віцебскай вобласьці. Пасьля гэтага Мішэль Рэнэры наведае Галерэю выяўленчага мастацтва і музэй Марка Шагала. На сёньня прызначана сустрэча з архіепіскапам віцебскім і наведваньне царквы Ўвазьнясеньня і Сьвята-Усьпенскай катэдры.

8 красавіка амбасадар Францыі сустрэнецца з адміністрацыяй і наведае вольна-эканамічную зону "Віцебск". А ў гімназіі № 9 ён распавядзе вучням пра будаўніцтва Эўропы.

Мішэль Рэнэры сустрэнецца з Канцлерам і генэральным вікарыем каталіцкай эпархіі і наведае касьцёл Езуса Міласэрнага.