Мяса зноў стала даражэйшым

Закупныя цэны на ялавічыну павысіліся ў сярэднім на 10%, на сьвініну — на 5%. Новыя кошты пачалі дзейнічаць ад 3-га красавіка, з моманту афіцыйнай публікацыі адпаведнай пастановы ўраду.
Апошні раз рост цэнаў — што цікава, у тых жа самых памерах — адбыўся ў жніўні 2008 году.

Неабходнасьць падвышэньня цэнаў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня тлумачаць ростам коштаў электраэнэргіі, нафтапрадуктаў, газу, азотных угнаеньняў у 2010 годзе.