Урад Тайлянду выдаў ордэры на арышт лідэраў акцый пратэсту з руху “Чырвоныя кашулі”. Гэты рух падтрымлівае былога прэм’ер-міністра краіны.
Турыстычны цэнтар гораду па-ранейшаму заблякаваны з-за акцый пратэсту, крамы і рэстарацыі зачыненыя. Дзясяткі тысячаў дэманстрантаў патрабуюць адстаўкі цяперашняга прэм’ер-міністра і правядзеньня датэрміновых выбараў.
Маніфэстанты – прыхільнікі былога прэм’ер-міністра Таксіна Чынавата, зрынутага ў 2006 годзе ў выніку ваеннага перавароту.