Новая кнігарня зь беларускай літаратурай у цэнтры Менску

5 красавіка ў Менску на вуліцы Калініна, 5 пачала працу кнігарня "Кніжны салон". "Кніжны салон" працуе з усімі беларускімі выдавецтвамі, у першую чаргу прапагандуе беларускую кнігу. Сваё месца на паліцах занялі кнігі з сэрыі "Кнігазбор", "Школьная бібліятэка", "ЖЗЛ", "Беларуская энцыклапедыя" і інш.

Дырэктарка новай кнігарні -- Соф'я Жыбулеўская, якую нядаўна звольнілі з пасады дырэктара "Акадэмкнігі".







Больш фотаздымкаў і інфармацыі -- на сайце часопісу "ПрайдзіСвет"

Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце прапановы — што варта апублікаваць на сайце svaboda.org — cвабода не бывае чужой!