Зьнешні доўг Беларусі сёлета дасягне свайго піку

Такі прагноз зрабіў Міжнародны валютны фонд. Экспэрты МВФ прагназуюць павелічэньне валавога зьнешняга доўгу ў 2010-м годзе да пікавага значэньня ў 52% ВУП супраць 45% ВУП на канец 2009 году.
Пра гэта сказана ў справаздачы МВФ да фінальнага агляду праграмы stand-by у Беларусі.

Экспэрты МВФ таксама лічаць, што дзяржаўны доўг Беларусі, то бок доўг Нацбанку і органаў дзяржкіраваньня з улікам гарантыяў дзяржавы, таксама дасягне свайго піку. Ён складзе каля 24% ВУП супраць 18% ВУП у 2009 годзе.