Сёньня на паседжаньні выканкаму Фэдэрацыі хакею быў прызначаны новы галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай краіны, паведамляе сайт газэты "Прессбол".
Ім стаў Эдуард Занкавец, які ў сёлетнім сэзоне быў памочнікам галоўнага трэнэра Санкт-Пецярбурскага СКА Бары Сміта.
Памочнікамі спадара Занкаўца ў зборнай Беларусі будуць Уладзімер Цыплакоў, Аляксандар Андрыеўскі і Андрэй Гусаў. Кадравае рашэньне Фэдэрацыі хакею павінна быць узгоднена зь Міністэрствам спорту і турызму.