Яйкі фарбаваныя і — не

На гарадзенскім велікодным кірмашы, што адбываецца гэтымі днямі, амаль увесь час падае дождж. Пра дэфіцыт ранейшых гадоў забыта, можна набыць колькі хочаш яек і пафарбаваць іх да сьвята. Як паведамляе надпіс на фургоне, яны атрыманыя “на натуральных кармах без кансэрвантаў і дадаткаў”.