Пытаньне аб Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі ня ўнесена ў Палату прадстаўнікоў

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не ўключылі ў парадак дня веснавой сэсіі разгляд звароту сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі – Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі – аб прызнаньні іх незалежнасьці і дзяржаўнага сувэрэнітэту.

Дэпутаты маюць намер у часе сэсіі, якая сёньня распачала працу, разгледзець 32 пытаньні.

Незалежнасьць самаабвешчаных дзяржаваў Паўднёвай Асэтыіі і Абхазіі прызналі толькі чатыры краіны – Расея, Нікарагуа, Науру і Вэнэсуэла.