Cямашка пайшоў на паніжэньне

Уладзімер Сямашка

Старшынёй наглядальнай рады "Белтрансгазу" абраны намесьнік старшыні праўленьня расейскага "Газпрому" Валерый Голубеў.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба "Белтрансгазу" па выніках агульнага сходу акцыянэраў, які адбыўся 31 сакавіка.

Раней наглядальную раду "Белтрансгазу" узначальваў віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка. Цяпер ён стаў намесьнікам старшыні наглядальнай рады.

31 сакавіка "Газпром" юрыдычна стаў уласьнікам 50% акцый "Белтрансгазу". Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі паведаміў расйескі амбасадар Аляксандар Сурыкаў.