Вядучыя эўрапейскія палітыкі абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі

Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр руху «За свабоду» Аляксадар Мілінкевіч выступіў у Брусэлі з дакладам на саміце Эўрапейскай народнай партыі — найбольш уплывовай у Эўрапарлямэнце.
У працы саміту ўзялі ўдзел старшыня Эўрапейскай Рады Гэрман ван Ромпэй, старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, кіраўнікі 17 краінаў ЭЗ, у тым ліку Ангела Мэркель, Нікаля Сарказі, Сыльвіё Бэрлюсконі, Ян-Петэр Балькенэндэ, Фрэдрык Рэйнфэльд.

На саміце лідэраў правацэнтрысцкіх партыяў Эўропы абмяркоўваліся пытаньні эканамічнага крызісу, фінансавай сытуацыі ў Грэцыі, Партугаліі, Гішпаніі.

Дыскусія па Беларусі была сканцэнтраваная на ацэнцы вынікаў дыялёгу паміж ЭЗ і Менскам, пэрспэктывах эканамічнага супрацоўніцтва, парушэньнях правоў чалавека і ходзе мясцовых выбараў.

Паводле Мілінкевіча, беларускае пытаньне застаецца на парадку дня аб’яднанай Эўропы, падае прэсавая служба руху «За свабоду».