Многія акругі будуць безальтэрнатыўнымі

У Беларусі ў якасьці кандыдтаў у дэпутаты мясцовых саветаў афіцыйна зарэгістравана 25035 асобаў. Адмовілі ў рэгістрацыі – 318 асобам, а 122 адклікалі свае дакумэнты. Такім чынам, на адно дэпутацкае месца ў сярэднім прэтэндуюць каля 1,2 чалавека.

Ад палітычных партыяў зарэгістравана 513 вылучэнцаў. На папярэдніх мясцовых выбарах іх было —177.

Колькасьць зарэгістраваных кандыдатаў ад палітычных партыяў:

КПБ – 199
Партыя левых "Справядлівы сьвет" – 99
АГП – 77
ЛДП – 48
БНФ – 33
БСДП (Грамада) – 29
Партыя Працы і справядлівасьці –15
Аграрная партыя – 7
БСДГ– 2
Сацыяльна-спартыўная партыя – 2
Беларуская патрыятычная партыя – 1
Рэспубліканская партыя – 1