Рэгіструюць амаль усіх

З сямі вылучэнцаў ад Партыі БНФ, якія балятуюцца ў Менскі гарадзкі савет, зарэгістраваныя шэсьць. Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміў партыйны актывіст Вадзім Канапацкі.

Сярод тых, каму выпісалі пасьведчаньне кандыдата ў дэпутаты, Аляксей Янукевіч, Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка ды іншыя. Адмовілі ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на недакладнасьці ў дэклярацыі аб маёмасьці, толькі Андрусю Крэчку – лідэру “Моладзі БНФ”

Трох кандыдатаў на месцы ў сталічным гарсавеце мае Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Гэта -- старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі Аляксей Сігаеў і Зьміцер Альшэўскі. Яны вылучаліся ад партыі. Зарэгістравана таксама Аляксандра-Вольга Тыгрыцкая, якая вылучалася кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў.