У Бярозаўцы супраць вытворчасьці шкловаты

Шклозавод «Нёман»

У Бярозаўцы Лідзкага раёна актывісты сабралі больш за 300 подпісаў са зваротам да мясцовых уладаў, у якім выказваюць пратэст супраць будаўніцтва цэха па вытворчасьці шкловаты.

У лісьце накіраваным мясцовым уладам жыхары мястэчка патрабуюць правесьці ацэнку ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе плянуемай вытворчасьці на мясцовым шклозаводзе “Нёман”.

Паводле аднаго з актывістаў у Бярозаўцы, людзі за тое, каб у іх адчыняліся новыя працоўныя месцы, але не за кошт экалёгіі.

Паводле мясцовых уладаў, новая вытворчасьць дасьць мястэчку звыш 100 новых працоўных месцаў.