Старшыня Гарадоцкай раённай суполкі Партыі БНФ будзе балятавацца ў абласны савет. Выбарчая камісія зацьвердзіла Леаніда Аўтухова кандыдатам у дэпутаты Віцебскага аблсавету і ўжо ўручыла пасьведчаньне.
Спадар Аўтухоў не выключае, што нават зможа прайсьці ў аблсавет, бо наяўнасьць прадстаўнікоў апазыцыі ва ўладзе, на яго думку, будзе прэзэнтавацца краінам Эўразьвязу як прыкмета дэмакратыі ў Беларусі.
З заўтрашняга дня Леанід Аўтухоў распачынае агітацыйную працу.