Затрыманьні ля прэзыдэнцкай адміністрацыі

Міліцыянты затрымалі праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ірыну Тоўсьцік, а таксама журналіста Сяргея Сыса.

Праваабаронцы наладзілі пікет супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Акцыя праходзіла каля адміністрацыі прэзыдэнта.