Расьцяжка пра Каліноўскага над уваходам у Парк Чалюскінцаў.

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Вольная моладзь» а палове на шостую вечара вывесілі расьцяжку над уваходам у Парк чалюскінцаў «Каліноўскі назаўсёды».


Адзін зь лідэраў Вольнай моладзі Мікіта Красноў паведаміў, што ўначы актывісты нанесьлі некалькі аналягічных надпісаў на платах у беларускай сталіцы.