Вадой заліла 26 жылых дамоў, 43 сутарэньні жылых дамоў, 59 падворкаў, 58 гаспадарчых пабудоваў. Агульная плошча падтапленьняў - 15 гектараў.
Пра гэта БелТА паведаміла прэсавая сакратарка Віцебскага абласнога ўпраўленьня Міністэрства ў справе надзвычайных сытуацыяў Марына Фандо.
Найбольшая колькасьць выклікаў была зафіксавана ў Віцебску, Паставах, Шаркаўшчыне, Міёрах, Глыбокім і Лепелі.
Супрацоўнікам МНС і камунальных службаў даводзілася адпампоўваць ваду, прачышчаць ліўневую каналізацыю і сьцёкавыя канавы.
На ліквідацыі падтапленьняў працавалі каля 200 чалавек.
Падтапленьне пачалося пасьля таго, як 21 сакавіка рэзка пацяплела, пачаў таяць сьнег і пайшоў дождж.