Беларусь зьбіраецца пастаўляць у Бразылію трактары

Беларусь выходзіць на рынак Бразыліі з пастаўкамі тэхнікі. Неўзабаве сюды будзе пастаўленая першая партыя беларускіх трактараў.
Такая дамоўленасьць была дасягнутая ў часе сустрэчы першага віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі з гeбэрнатарам бразыльскага штату Гояс А.Р.Філью – паведамляе БЕЛТА.

У Бразылію будзе пастаўленая на выпрабаваньне першая партыя трактараў, каб потым прыстасаваць іх да тамтэйшых умоваў працы. Ул.Сямашка дадаў, што бразыльскі рынак вельмі пэрспэктыўны, бо краіна мае штогадовую патрэбу ў 45-40 тыс. трактараў.

Бразыльскі бок таксама цікавіць прадукцыя беларускага падшыпнікавага заводу, «Белшыны». Бразылія зьяўляецца вядучай краінай па аб'ёмах закупак беларускіх калійных угнаеньняў.