Узятая ў “абарот” асабістая кватэра Саньнікава

Андрэй Саньнікаў

Хваля ператрусаў працягваецца. Міліцыянты перадысьлякаваліся з кватэры, у якой цяпер жывуць Андрэй Саньнікаў і Ірына Халіп, на асабістую кватэру палітыка.
Праваахоўнікі дзейнічаюць па тым жа сцэнары: вобшук, які плаўна пераходзіць у канфіскацыю. Журналістаў на месца «апэратыўных дзеяньняў» не дапускаюць.

Нагадаем, сёньня ператрусы і «экспрапрыяцыя» кампутарнай тэхнікі і носьбітаў інфармацыі былі праведзеныя ў офісе «Хартыі-97», рэдакцыі «Народнай волі», а таксама ў кватэрах Андрэя Саньнікава і Ірыны Халіп і журналісткі Марыны Коктыш. Падчас захопу офісу «Хартыі-97» зьбітая рэдактарка сайту Натальля Радзіна.