Супрацоўнікі міліцыі каля гадзіны спрабавалі прарвацца ў кватэру Юліі Дарашкевіч. Журналістка не адчыніла ім дзьвярэй. На 11 гадзін ёй прызначылі явіцца ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.
Па тэлефоне супрацоўнік міліцыі Цэнтральнага раёну Менску паведаміў Дарашкевіч, што ў суд накіраваныя два адміністрацыйныя пратаколы. Паводле міліцыянта, суд прызначаны на 24 сакавіка.
16 лютага Юлію Дарашкевіч затрымалі на Кастрычніцкай плошчы і адвезьлі разам зь некалькімі ўдзельнікамі акцыі салідарнасьці ў міліцыю. Там іх пратрымалі каля трох гадзінаў і адпусьцілі.
Падчас затрыманьня міліцыянты патлумачылі фотакарэспандэнтцы, што прычынаю яе затрыманьня стаў агрэсіўны напад на супрацоўніка міліцыі ў цывільным.