Паліну Кур’яновіч аштрафавалі на 30 базавых велічыняў

Паліна Кур’яновіч

Суд партызанскага раёну Менску пакараў актывістку кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Паліну Кур’яновіч штрафам у памеры 30 базавых велічыняў за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі.
Яшчэ адна ўдзельніца пікету Паліна Дзьякава аштрафаваная ў памеры 35 базавых велічыняў. Неўзабаве распачынаецца разгляд адміністрацыйнай справы трэцяга ўдзельніка пікету Максіма Вінярскага.