Сёньня ў Менску адкрылася выстава «Зваротны бок зорак» фатографа Аляксандра Ждановіча (Tarantino). Гэта першая пэрсанальная выстава Аляксандра, у працах якога — нечаканыя ракурсы і моманты выступаў беларускіх музыкаў: «Ляпис Трубецкой», «Нейро Дюбель», «Без Билета», «The Toobes», «Детидетей», «Серебряная Свадьба», «Разьбітае Сэрца Пацана», «Крамбамбуля». На адкрыцьцё былі запрошаны легендарныя Ігар Варашкевіч і гурт «КРАМА». Пабачыць зорак можна ў кінатэатры «Перамога» да 25 сакавіка.
Гэтая торбачка дасталася наведніку, які першы правільна адказаў на пытаньне «Хто быў першым рок-каралём на Беларусі?» Канечне, «Крама»!