Беларусь пачынае будаваць АЭС на практыцы

“Мы ўвайшлі ў практычную фазу будаўніцтва АЭС. Завяршаюцца грамадзкія слуханьні ў сумежных дзяржавах, распрацоўваецца нарматыўна-прававая база, ідзе падрыхтоўка спэцыялістаў у ВНУ”, — заявіў намесьнік міністра энэргетыкі Юрый Рымашэўскі на цырымоніі адкрыцьця міжнароднай выставы “Атамэкспа-Беларусь-2010”.
Рымашэўскі паведаміў журналістам, што на Астравецкай пляцоўцы ў Гарадзенскай вобласьці ідуць падрыхтоўчыя працы — будуецца жытло, вытворчыя будынкі, дарогі, рыхтуецца будаўнічая база.

Намесьнік міністра ня выключыў, што да канца году ў Беларусі будзе прынята дзяржаўнае рашэньне, паводле якога пачнецца будаўніцтва непасрэдна АЭС, перадае Інтэрфакс.

Беларусь працягвае перамовы з Расеяй пра крэдыт на будаўніцтва АЭС.

"Беларусь рэальна разлічвае атрымаць крэдыт Расеі на гэтыя мэты", - сказаў Юры Рымашэўскі.