Нямецкія і латвійскія вайскоўцы праляцяць над Беларусьсю і Расеяй

З мэтай кантролю вайсковай дзейнасьці ў межах Дамовы па адкрытаму небу з 11 па 13 сакавіка плянуецца правядзеньне назіральнага палёту місіі Нямеччыны і Латвіі над тэрыторыяй Беларусі і Расеі.

Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства абароны, палёт будзе праводзіцца на румынскім самалёце назіраньня AN-30B.