Івана Міхайлава павінны выпусьціць пад падпіску пра нявыезд

Іван Міхайлаў

Калегія судзьдзяў Менскага абласнога суду разгледзела касацыйную скаргу Івана Міхайлава, якога затрымалі 15 сьнежня і зьняволілі за нібыта ўхіленьне ад вайсковай службы.
Пастаноўлена рашэньне менскага райсуду прызнаць незаконным, а Івана Міхайлава да новага разгляду справы выпусьціць з жодзінскай турмы пад падпіску пра нявыезд.

Нагадаем, Міхайлаў быў затрыманы ў Салігорску. Іван зьвяртаўся ў ваенкамат і прасіў даць яму магчымасьць прайсьці службу ў рэзэрве. Хлопец тлумачыў гэта тым, што ён вернік і наведвае мэсіянскую суполку ў Менску. Апроч таго, Іван дапамагае бацькам выхоўваць братоў і сясьцёр.

Тэрмін зьняволеньня Івана Міхайлава павінен быў скончыцца 15 сакавіка. Але судзьдзі вырашылі пакуль яго выпусьціць пад падпіску пра нявыезд. Дата новага судовага паседжаньня будзе прызначана пазьней.