Суд Слуцкага раёна вынес сёньня прысуд па крымінальнай справе ў адносінах да двух маладых людзей, якія ў 2009 годзе скралі бронзавыя элемэнты з помнікаў сьвятой Сафіі Слуцкай і маршалу Георгію Жукаву.
20-гадовы З. атрымаў тры гады так званай “хіміі”, а 16-гадовы Б. пакараны двума гадамі пазбаўленьня волі на 3 гады (умоўна).
Асуджаныя парушылі артыкул 205 Крымінальнага кодэксу РБ, які прадугледжвае пакараньне за тайнае выкраданьне групай асоб паўторна.
Падрабязнасьці пазьней ў эфіры і на сайце “Свабоды”.
Асуджаныя парушылі артыкул 205 Крымінальнага кодэксу РБ, які прадугледжвае пакараньне за тайнае выкраданьне групай асоб паўторна.
Падрабязнасьці пазьней ў эфіры і на сайце “Свабоды”.