Цэнтравыбаркам адрэагаваў хутка

Алесь Зарэмбюк

У Мастах зьбіраецца балятавацца на выбарах у мясцовыя саветы Алесь Зарэмбюк — рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду”. Сёньня ён падаў скаргу ў Цэнтравыбаркам.

У Мастоўскім райвыканкаме вырашылі скончыць фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій крыху раней за тэрмін: прыём дакумэнтаў чыноўнікі пастанавілі скончыць 5 сакавіка. Алесь Зарэмбюк зазначае, што іх павінны прымаць да 7 сакавіка ўключна.

Яго скарга ў Цэнтравыбаркам хутка дала вынік. Праз гадзіну сп. Зарэмбюку патэлефанавалі адтуль і сказалі, што праблема вырашана, дакумэнты сапраўды можна будзе падаць яшчэ 7 сакавіка.