Праўладны Саюз палякаў зоймецца гандлем і вытворчасьцю

Станіслаў Сямашка

Сёньня ў Горадні кіраўнік праўладнага СПБ, бізнэсовец Станіслаў Сямашка склікаў прэс-канфэрэнцыю і паведаміў, што пры Саюзе палякаў зарэгістравана прадпрыемства.

“У яго статут мы імкнуліся запісаць як найбольш відаў дзейнасьці”, — удакладніў спадар Сямашка.

Паводле яго слоў, прадпрыемства будзе займацца гандлем і вытворчасьцю, “бо бяз грошай любая арганізацыя ня выжыве”.

“Калі правільна працаваць, то ў нашым Саюзе цікава. Паверце, я ўжо крышку ўвайшоў у смак…”