Яшчэ адзін расейскі банк прыйшоў у Беларусь

Нацыянальны банк Беларусі дазволіў расейскаму “Рэспубліканскаму банку” адкрыць сваё прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта паведамляе Управа інфармацыі НБ.

Мэта расейскага банку - “вывучэньне магчымасьцяў далейшага разьвіцьця гандлёва-эканамічных сувязей паміж дзьвюма краінамі, а таксама ўдасканальваньне сеткі карэспандэнцкіх адносінаў банка”, напісана ў прэсавым рэлізе.

Прадстаўніцтва “Рэспубліканскаму банку” стала дзевятым па ліку прадстаўніцтвам замежнага банку.

На тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць прадстаўніцтвы банкаў Расеі, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, а таксама Міждзяржаўны банк.