Супрацоўнік КДБ наведаў удзельніцу акцыі на вучобе

Да студэнткі Касі Далідовіч на вучобу ва ўнівэрсытэт культуры прыйшоў супрацоўнік КДБ. Ён запрасіў Касю ў кабінэт дэкана факультэту і размаўляў зь ёй сам-насам.
Кася паведаміла «Свабодзе», што супрацоўнік КДБ прадставіўся Дзьмітрыем Сяргеевічам. Ён прад’явіў дзяўчыне фотаздымкі з акцыі ў дзень сьвятога Валянціна, якую разагналі спэцназаўцы.

Кася патлумачыла, што прыйшла на непалітычную акцыю, каб віншаваць людзей са сьвятам. Супрацоўнік КДБ выказаў спадзяваньне, што дзяўчына больш ня будзе заўважана ў вулічных акцыях апазыцыі.