Перайшоў у Свабодны прафсаюз — рыхтуйся да звальненья

У Свабодным прафсаюзе мэталістаў 25-гадовы токар Вячаслаў Рэут прабыў менш за месяц. І днямі яго папярэдзілі, што адміністрацыя не працягне зь ім кантракт.
Старшыня «лёсаўскай» недзяржаўнай прафсаюзнай суполкі Васіль Леўчанкаў паведаміў, што на баку Вячаслава Рэута шмат ягоных калег — яны гатовыя абвясьціць страйк і не выходзіць на працу, калі звальненьне ўсё ж адбудзецца.

У пачатку лютага Вячаслаў Рэут і яшчэ дзесяць рабочых прадпрыемства «Лёс», якое месьціцца ў мястэчку Барань пад Воршай, выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу. Яны зрабілі гэта на знак пратэсту: заявілі, што прадзяржаўны прафсаюз недастаткова бароніць правы рабочых.

Спадар Леўчанкаў не выключае, што неўзабаве пачнецца ціск і рэпрэсіўныя меры ў дачыненьні да іншых новых сябраў Свабоднага прафсаюзу мэталістаў.