У Менску знайшлі павешаным грамадзяніна Аўстрыі

Трагічнае здарэньне адбылося ў адным з інтэрнатаў Мэдычнага ўнівэрсытэту.

“Цела ў пятлі, якое вісела ў ванным пакоі, знайшлі суседзі па інтэрнату”, -- паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на старшага памочніка пракурора Менску Сяргея Балышава.

Таксама паведамляецца, што пракуратура Маскоўскага раёну Менску праводзіць праверку паводле факта сьмерці.