Летась Беларусь наведалі 95,5 тысяч “арганізаваных турыстаў”

Турыстаў, што едуць празь Берасьцейшчыну, ля дарогі сустракае гіганцкі зубар.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць арганізаваных турыстаў, якія наведалі Рэспубліку Беларусь у 2009 годзе, у параўнаньні з 2008 годам павялічылася на 4,2% і склала 95,5 тысячы чалавек.
З краінаў СНД прыбылі ў Беларусь 59,9 тысячы (на 13,4% больш, чым у мінулым годзе). Больш за ўсё з Расеі — 56,5 тысячы і з Украіны — 2,4 тысячы. Далей ідуць Нямеччына, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Брытанія, Турцыя. На долю гэтых краін прыпадала ў 2009 г. 64,6% арганізаваных турыстаў зь іншых краінаў сьвету.

Сярэдняя працягласьць знаходжаньня замежных турыстаў у Беларусі — 5 дзён.

У 2009 г. колькасьць турыстаў, якія арганізавана выехалі зь Беларусі за мяжу, склала 316,3 тыс. чалавек і зьменшылася ў параўнаньні з 2008 г. на 16,8%. У краіны СНД арганізавана выехала 118,5 тысячы чалавек, у іншыя краіны сьвету — 197,8 тысячы чалавек, што менш за ўзровень мінулага году на 29,2% і 7,1% адпаведна.

У 2009 годзе беларускія турысты найбольш наведвалі Расію, Украіну, Баўгарыю, Эгіпет, Італію, Літву, Польшчу, Турэччыну, Чэхію. На долю гэтых краін прыходзілася 88,7% ад агульнай колькасьці арганізаваных беларускіх турыстаў.

Сярэдняя працягласьць знаходжаньня турыстаў за мяжой летась склала 9 дзён.