У інаўгурацыі новага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча возьмуць удзел кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў прадстаўнік прэс-службы міністэрства замежных спраў Украіны.
«Сёньня а 19:30 прылятае прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, таму, я думаю, ён і будзе браць удзел. Сяргей Мартынаў зь ім у складзе дэлегацыі».
«Сёньня а 19:30 прылятае прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, таму, я думаю, ён і будзе браць удзел. Сяргей Мартынаў зь ім у складзе дэлегацыі».