Хакейная зборная Беларусі прайграла швэйцарцам

Хакеісты зборнай Беларусі не змаглі прабіцца ў васьмёрку лепшых каманд Алімпіяды ў Ванкувэры і выбываюць са змаганьня за мэдалі.
Два першых пэрыяды завершыліся зь лікам 2:2. Трэці -- 0:0. Па булітах перамагла зборная Швэйцарыі.

У беларускай камандзе шайбы забілі Аляксей Калюжны і Канстанцін Захараў.