Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е...
У суботу мокры сьнег, дождж. Ад 3 марозу да 3 цяпла.
У нядзелю пахаладае. Тэмпэратура паветра 0..-7 градусаў.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
20 лютага
З гарадзенскага спэцпрыёмніка выйдуць на свабоду актывісты Саюзу палякаў Андрэй Пачобут, Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч.
У менскай кавярні "Камяніца" адбудзецца сустрэча зь Фёдарам Нюнькам, старшынём "Таварыства беларускай культуры" ў Літве.
21 лютага
Да Міжнароднага для роднай мовы і 20-годзьдзя прыняцьця “Закону пра мову” пройдзе трэцяя агульнанацыянальная дыктоўка
У Менску адбудзецца прэзэнтацыя беларускамоўных выданьняў: газэтаў "Новы час" і "Наша слова", часопісаў "Верасень" і "Лідзкі летапіс", слоўніка беларускай мовы пад рэдакцыяй У.Завальнюка, кнігі Р.Барадуліна "Навошта".
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА :
Зімовыя Алімпійскія гульні ў Ванкувэры
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
20 лютага 1947 году нарадзіўся тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі.
20 лютага 1963 году памёр кампазытар Канстанцін Галкоўскі – адзін з клясыкаў сучаснай беларускай музыкі.
21 лютага 1804 году ангельскі вынаходнік Рычард Трэвітык паказаў на коннай чыгунцы першы ў сьвеце паравоз.
21 лютага 1893 году нарадзіўся славуты гішпанскі гітарыст-віртуоз Андрэс Сэговія.
21 лютага 1940 году ў гітлераўскай Нямеччыне пачынаецца будаўніцтва першага лягера масавага зьнішчэньня Асьвенцім
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
20 лютага - Міжнародны дзень сацыяльнай справядлівасьці
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
МІНУС 365: Год таму на сайце Свабоды:
Лельчыцы: ксяндза аштрафавалі, усталяваны ім крыж пакінулі
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі» — Францішак Багушэвіч.