У Бабруйску застрэліўся маёр міліцыі

Афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што міліцыянт скончыў жыцьцё самагубствам са свайго табэльнага пісталета ў гарадзкой управе ўнутраных спраў.
Вядома, што яму трыццаць шэсьць гадоў. Ён інспэктар у справах непаўналетніх. Год таму зь Віцебскай вобласьці ён перавёўся ў Бабруйск.

Матывы самагубства невядомыя. Справай займаецца пракуратура. Прозьвішча міліцыянта не называецца.