Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дванаццаты выпадак самагубства сярод міліцыянтаў у 2009 годзе


Яшчэ адзін міліцыянт добраахвотна разьвітаўся з жыцьцём, паведамляе “Ежедневник”. Трагедыя адбылася ў вёсцы Капцэвічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці.

У бацькоўскім хляве знайшлі павешаным 20-гадовага міліцыянта палка патрульна-паставой службы. У органах унутраных спраў малады чалавек адпрацаваў толькі паўгода.

Такіх масавых самагубстваў супрацоўнікаў міліцыі ў Беларусі яшчэ не было.

У канцы кастрычніка ў Шклове з табэльнага пісталета застрэліўся ўчастковы міліцыянт. За тыдзень да гэтага ў лесе каля вёскі Літараўцы Дзятлаўскага раёну знайшлі цела 26-гадовага паставога міліцыянта, які павесіўся.

У прэсавай службе МУС падлікі не камэнтуюць, а выпадкі самагубстваў тлумачаць чалавечымі праблемамі, уласьцівымі ўсім людзям незалежна ад прафэсіі.

На пачатку лістапада прэсавы сакратар МУС Сьвятлана Бароўская сказала Радыё Свабода: “Не магу ні з чым гэта зьвязаць. У іншых краінах сьвету гэта адбываецца яшчэ часьцей. На жаль, гэтак бывае. З гэтым разьбіраюцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG