“Разгул дэмакратыі” – у Жодзіне рэгіструюць усіх

Аляксандар Валчанін

15 ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Жодзінскага гарадзкога савета былі сёньня раніцай афіцыйна зарэгістраваныя.
Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адзін з прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат Аляксандар Валчанін:

“Адмоў не было наагул. 15 чалавек пажадалі вылучацца праз збор подпісаў і ўсе 15 груп зарэгістравалі. Прэтэндэнты самыя розныя: тут і сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, і былыя аўганцы, і прадстаўнікі незарэгістраванай пакуль партыі БХД, і галоўны ўрач, і вайсковы камісар, і вылучэнец ад БелАЗу...”.