Качыньскі напісаў асабісты ліст Лукашэнку

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі накіраваў ліст кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў справе сытуацыі вакол СПБ.
Пра гэта паведаміў Польскаму прэсаваму агенцтву (PAP) кіраўнік канцылярыі польскага прэзыдэнта Ўладзіслаў Стасяк.

Паводле ягоных словаў, у лісьце Качынські зьвяртаецца да Лукашэнкі з просьбай “асабіста зацікавіцца сытуацыяй польскай меншасьці ў Беларусі”.

Болей пра зьмест ліста не паведамляецца